Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА МІХАСЯ ТКАЧОВА



(10.03.1942-31.10.1992)

Нішто не страчана і не забыта.
Калі ёсць крона, ёсць і карані.
Кальчуга воева кап’ём прабіта,
І холад праз кальчугу ў нашы дні
З варонамі ссівелымі ўлятае.
І ты ў зямлі шукаеш продкаў шчыт.
І шчыт знаходзіш ты, і адступае
Ад нашых дзён, як азіят, нябыт.
І ты штодня вяртаеш славу воям,
Агучваеш імёны на крыжах,
Хоць ты не Бог і не герой… Героем
Табе не стаць, ты іншы выбраў шлях,
І гэты шлях– нібы ўначы маланка,
Як лёт стралы, што ў ворага ляціць.
І Беларусь не плача паланянкай,–
Князёўнай на дзяцей сваіх глядзіць…

29.06.2008



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА МІХАСЯ ТКАЧОВА - Віктар Шніп