Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА ЛЕСІ БЕЛАРУСКІ

(1920-1948)

Ты ўсё стрывала, і ты ўсё змагла,
Прайшла жыццё і ўпэўненна, і прама.
Апекавала Ефрасіння Храмы,
Ты ж душы, нібы Храмы, берагла,
Таму і снег, нібы анёл, ляціць,
Цябе, заледзянелую, цалуе
За Беларусь далёкую, жывую,
Якую не клялася ты любіць,
А ўсё жыццё яе любіла ты,
Хаця і ненавідзець права мела…
Паэзія – зняможанае цела,
Якое не пакінуў дух святы-
Была з табой і жыць натхняла ўсіх
І верыць, што і гэта ўзвея пройдзе
І застанецца кветкамі на лёдзе
Калючы дрот з крывёй сяброў тваіх,
Бо ты стрывала ўсё і ўсё змагла,
Прайшла жыццё і ўпэўненна, і прама.
Апекавала Ефрасіння Храмы,
Ты ж душы, нібы Храмы, берагла…

1.07.2008

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш БАЛАДА ЛЕСІ БЕЛАРУСКІ - Віктар Шніп