Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш БАЛАДА КАМІЛЫ МАРЦІНКЕВІЧ

(каля 1837-пасля 1886)

Ты ў высылцы за кінутыя кветкі
Паўстанцу на яго апошні шлях
Глядзіш на свет з усмешкай вельмі рэдка,
Часцей за ўсё-праз слёзы на вачах,
Бо тут забыцца пра Шапэна, Ліста,
Пра Менск і Вільню, пра сваіх сяброў-
Нібыта ўсё, што ёсць, спаліць дачыста,
Каб праз хвіліну аднаўляць ізноў…
І помніш Вільню ты і Менск, вядома,
І мовы беларускай-прыгажосць.
Праз дваццаць год ты вернешся дадому,
Не вернецца ніколі маладосць.
Ды не шкадуеш, што букет праз краты
Для інсургента кінуць ты змагла,–
Не хлопца прад табой вялі салдаты,–
Айчына нескароная ішла.

7.11.2008

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш БАЛАДА КАМІЛЫ МАРЦІНКЕВІЧ - Віктар Шніп