Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш СОНЦА

Бачу:
Чуе маё Сонца –
Адчувае нават спiнай –
Як сягае позiрк донца,
Аж трапеча над пахвiнай!..

Ах!
Няма у тым заганы.
Не пачую i папроку,
Калi сэрцу я жаданы,
l для думак, i для зроку.

Так
Надарыцца растанне –
Ахiне (яна далёка);
Вось i цешыцца спазнанне,
Прытуляецца, як спёка!

Цi,
Калi я сам, ахвочы,
Распрануць мае пачуццi, –
Толькi лягу, сплюшчу вочы –
Лашчаць вейкi, вусны, грудзi…

L
Трапеча над пахвiнай.
Як сягае позiрк донца.
Адчувальна нават спiнай:
Гэта радасць майго Сонца!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш СОНЦА - Віктар Шаціла