Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ВЯСНОВЫ РАЙ

Над лугамі гудуць медагоны,
І жаўрук так натхнёна пяе!
Сонца промні злаўлю я ў далоні,
Перасыплю ў далоні твае.

Я аддам табе ўсю многаквецень,
Ручаём абцалую цябе,
Абдымацьму салодка, як вецер,
Абдымае каткі на вярбе.

Краскі выпрашу я у вясёлак,
У лясоў – іх загадкавы сон,
У маланкі я вымалю сполах,
У званоў – іх малінавы звон.

Я злаўлю салаўіную песню
І у сэрца тваё пералью,
Каб аж некалі ў новую весну
Ты ізноў мне сказала: “Люблю!”

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ВЯСНОВЫ РАЙ - Віктар Леаненя