Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Станься воляй

Станься воляй–яна цудоўна,
Ранкам сьвежым–цвыркім, нязгасным.
Каралеваю стань ратоўнай,
Буду я служыць табе жарсна.

Буду лётма, чапляя лісьце,
Магляваць валаскі рукою.
Як ваблока, вадой павісну,
У сьпякоту цябе напою.

Бы каралі на тонкай выі,
Я дыханьнем тваім цяплюся.
Супакой рук пяшчотных плыняй,
Да таго аднаго імкнуся.

У сутоньне рудой паходняй
Паплыву па-над лёгкай сьпінай,
Напішу на палёх для роднай
Матыльковым крылом:”не пакіну…”

Верш Станься воляй