Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падаруйце надзею

Падаруйце надзею,
Хоць бы ўкрыж, на хвіліну,
Солі зь белай завеі
На падлогу-скарыну.

Запаветнае слова
Мне ўслых пракрычыце.
Сонца-лямпу на столі,
Я прашу, запаліце.

Сьнега лёгкую долю,
Сьцень душы на марозе
Адпусьціце на волю
Па нябёсаў дарозе.

Крылаў стромкія лоні,
Яе рукі-крыніцы
Мне на сівыя скроні
Чуйным сном пакладзіце.

Пакаёвае мары
Не кідайце насеньне,
Прагну сьмертнае кары
Ды вачэй летуценьне.

Лепей вольным загіну,
Лепей здрадныя стрэлы.
Мне пакіньце сьцяжыну,
Дзе Вас болей ня стрэну.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Падаруйце надзею - Ветразь