Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Забыцца пра брудныя думкі

Забыцца пра брудныя думкі,
Далей уцячы ад іх,
Аддацца ў абдымкі ветру,
Што гуляе ў валасах маіх.

Не згадваць пра няўдачы, памылкі,
Ад іх схавацца ў траве,
Якую ветрык лашчыць,
У якой мурашы ўсміхаюцца мне.

Не думаць пра зямное,
Ляцець на свет уверх
Да аблокаў у госці,
На дзевяноста трэці паверх.

І ўніз не азірацца,
Не вяртацца больш туды,
Дзе ўсё дрэннае засталося,
Дзе адчуваецца прысутнасць бяды.

Верш Забыцца пра брудныя думкі - Вераніка Валошка