Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Матуліны рукі

З маленства яны нас
Да сэрца гарнулі,
Пяшчотныя, добрыя
Рукі матулі,
Што з ранку працуюць
Няспынна і лоўка –
Дачушку накормяць,
Прычэшуць галоўку,
Кашулю пашыюць,
Правераць задачу
І сына суцешаць,
Калі той заплача.
Матуліны рукі
Нас цешаць, галубяць,
Так шчыра, як маці,
Ніхто нас не любіць.
Матуліны рукі –
Адзіныя ў свеце,
Шануйце, любіце
Заўсёды іх дзеці.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (17 votes, average: 4,12 out of 5)

Верш Матуліны рукі - Вера Вярба