Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш ЗАГАДКА НА ЗМЯРКАННІ

Ты велічная будзеш у маўчанні,
Прыгожая ад трапяткога слова,
Чароўнаю загадкай на змярканні,
Калі прымусіш пакахаць нанова
Мужчыну, што пагрэбаваў аднойчы
Тваімі вуснамі, саспелымі для шчасця,
Вачыма-вішнямі, тым позіркам дзявочым,
З якімі лёгка быць на ўласным свяце!

Верш ЗАГАДКА НА ЗМЯРКАННІ - Вера Буланда