Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я ВУЧУСЯ БЫЦЬ ШЧАСЛІВАЙ



Адлюстроўваецца ў сэрцы
Горыч памяці тужлівай,
Быццам я чакаю смерці,
Век не будучы шчаслівай.

Быццам мне жыццё – як мука –
Столькі ў ім перамалола
Нерваў, сіл сваіх, а з думкай
Жыццярадаснай, вясёлай

Навучылася не збочваць
Я насуперак нягодам,
І дажджам, снягам паўночным,
Звесці што маю прыроду

Так імкнуліся старанна…
Горыч памяці тужлівай –
Проста ў сэрцы чуйным рана.
Я вучуся быць шчаслівай.

Застаюся быць каханай…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Я ВУЧУСЯ БЫЦЬ ШЧАСЛІВАЙ - Вера Буланда