Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ВАКХАНКА



Няхай не быць мне першаю каханкай
І не змятаць сталы сваёй спадніцай,
Я ўсё ж хачу, як некалі вакханка,
Раскрыць любові смелай таямніцы.

Адпрэчыць прымхлівасць і нараканні
Ці то сяброў, ці кемлівых суседзяў,
Што ў тым маім адпомшчаным каханні
Заўсёды непрыстойнае ўгледзяць.

Адно жыццё. Навошта гэтак строга?
Мне ад настрою светлага не збегчы.
Нікога б не пусціла да парога,
Адзінага каб абдымаць за плечы.

І стаць яму пяшчотнаю каханкай,
Найлепшай спадарожніцай застацца:
Днём гаспадыняй, вечарам – вакханкай,
І ў пожадзе жаночым не стамляцца.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ВАКХАНКА - Вера Буланда