Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падымі на руках раптоўна

Падымі на руках раптоўна,
Прыгарні да самага сэрца,
І ўслухайся: малітоўна
Ля твайго маё сэрца б’ецца.

І губамі сваімі на губы
На мае ўпадзі гвалтоўна.
Будзь да скону самым найлюбым,
Падымі на руках раптоўна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Падымі на руках раптоўна - Вера Буланда