Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НЕ ТУЖУ



Не такія ўжо неадпаведнасці
Мы з табой,
Прашапчу тваё імя я на адлегласці,
Любы мой,
Не цяпер, то у чацвер апомнішся –
Хоць калі,
Прыбяжыш да мяне ты і паклонішся
Да зямлі.
І не раз ва ўсіх грахах пакаешся,
Як спяеш,
А калі – о дзіва! – і спытаешся:
“Як жывеш?”
На пытанні, колькі год чаканыя,
Адкажу:
“Хоць табой даўно я абылганая,
Не тужу”.
Не такія ўжо неадпаведнасці
Мы з табой.
Ці калісьці не хапіла смеласці
Быць са мной?
Ці другая – больш любейшая
За мяне?
То чаму табе глядзіцца першая
Ў кожным сне?



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш НЕ ТУЖУ - Вера Буланда