Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш НАВУЧЫ МЯНЕ ЛЮБОВІ

Навучы мяне любові,
Навучы табою жыць,
Навучы на першым слове
Тваім сэрцам даражыць.

Выцалуй мае слязінкі,
Высушы тугу да дна,
Навучы ў тваіх абдымках
Заставацца давідна.

Заставайся ў цеснай змове
З радасцю і дабратой,
Навучыўшыся любові,
Папрасіся на пастой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш НАВУЧЫ МЯНЕ ЛЮБОВІ - Вера Буланда