Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мы часта любім тых, хто нас не варты

Мы часта любім тых, хто нас не варты,
Хто пазбаўляе смеласці спакой,
Схіліўшы ўсё на кепікі і жарты,
Абы не заміналі пад рукой.

І, як заваркі даўняе гарбата,
Гарчэюць думкі з новым адкрыццём:
Як часта любім тых, хто нас не варты,
Узбунтаваўшы лёс свой і жыццё.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мы часта любім тых, хто нас не варты - Вера Буланда