Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш КАХАННЕМ Я НЕ АТРУЧУСЯ

Забыцца на цябе ці ўспомніць,
Ці успаміны пачакаюць?
Не-не, ды ў сэрца вераломна
Без запрашэння набягаюць.

І не даюць душы спакою,
Ні сну нармальнага, ні песні.
Ну што, скажы, са мной такое?
Хоць не чакаю напрадвесні,

Ды і ў асеннюю лістоту,
Ні ў сцюжу зімнюю цябе я.
Даўно вядома, што ніхто ты,
А ўсё ніяк не зразумею,

А ўсё ніяк не атручуся
Каханнем гэтым беспрасветным.
Здаецца мне, я ім лячуся
І цеплынёй яго сагрэта.

Што звязана з табой, без жалю
Я ў радасці перабіраю,
І пераважваюцца шалі
Шчаслівых думак: “Я кахаю!”

Верш КАХАННЕМ Я НЕ АТРУЧУСЯ - Вера Буланда