Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Цябе я слухаю вуснамі

Цябе я слухаю вуснамі,
Бачу сваімі рукамі…
Якая спаднічка вузкая
На веласіпеднай раме.

Сцяжынка яшчэ вузейшая
Ў беразняк патаемны.
Хочаш, буду смялейшая,
Абы з табой узаемна.

Акрые важкімі слівамі
Лісцейка нашы далоні.
Мы самымі будзем шчаслівымі
Ў таёмна-страсным палоне.

І слухаць аднымі вуснамі
Тое, што робіцца з намі…
І Ева яблык надкусвала
У грэшна-сціплым убранні.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Цябе я слухаю вуснамі - Вера Буланда