Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рэха зваленага дрэва

На золку шэрым
Конік бег –
Яшчэ й дугі не відно.
На золку гулкім
Валілася ў снег
На хату будучую
Бервяно.
Туды,
Дзе барвяна
Праз ночы дно
Бруіўся
Прамень з падзямелля
Крамяны,
Кацілася кругла
Вянца звяно –
“Бер-вя-но…” –
Мяняючы тон драўляны
На рэха віны –
“…вя-но…”
Пасля і “…я-но…”
Зламалася – “…но-о…” –
Нібы пугаўё ў мароз.
I толькі “…о-о-о…”,
Як іней з бяроз,
Бязгучна
вецер
абтрос…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рэха зваленага дрэва - Васіль Зуёнак