Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Выбіраю прафесію

Я хачу быць
футбалістам,
забівацьгалы са свістам
галавой,
нагой,
рукой!
Вой! Што я кажу?!
Я хачу быць
машыністам,
электрычкі гнаць са свістам,
з хуткасцю —
сто,
дзвесце,
трыста
за хвіліну!..
Вой! Што я кажу?!

Я хачу быць
каскадзёрам.
Уявіце, я скачу,
са скалы скачу я ў мора,
у агонь скачу!
Вой! Што я кажу?!
Не хачу!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (7 votes, average: 3,86 out of 5)

Верш Выбіраю прафесію - Васіль Жуковіч