Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ***Калі не пяецца – навошта й спяваць



Калі не пяецца – навошта й спяваць
і песняй натужнай маркоціць душу.
Услухайся лепей у пошум дажджу,
учуй, як рагоча надрыўна сава,
гулліва шчабеча пад шынай жарства…
Навошта спяваць, як душа не пяе…
Услухайся лепш
у яе.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ***Калі не пяецца – навошта й спяваць - Васіль Рагаўцоў