Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ВОЧЫ

Удзень мне цёмна, як уночы,
Закрыў мне белы свет мой лёс,
Бо плакалі нямала вочы
і вылілі багата слёз.

Устану – водзіць ва ўсе бокі –
Сяджу, прайду мо крокі два,
Трымчу, баліць у лобе трохі,
Пакуль пракружыць галава.

Аплаквалі няўцешна страту,
Маю вялікую бяду.
Прыйшоў у пятую палату –
Як знаць, калі з яе пайду.

Лячэнне йдзе валовым крокам,
і значных вынікаў няма.
Пакуль пабачыць трохі вока,
Напэўна, скончыцца зіма.

А вочы ўсё няўмольна плачуць,
і сам ад горкіх слёз прамок.
Адно, я радасць слова бачу,
Як плаўна ставіцца ў радок.
1991

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ВОЧЫ - Васіль Голуб