Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зноў пралягла дарога мая да храму

Зноў пралягла дарога мая да храму.
Хто я? Забыты прапойца? Нязнаны паэт?
Ранкам да першай бутэлькi цягнуся у краму,
Увечары доўга ствараю благi санет.
Доўгiя, доўгiя, светлыя светлыя косы.
Мне не пазбыцца нi сноў сваiх анi мар.
Ты так хацела, каб я для цябе стаў простым.
Не дачакалась, а я нават не спрабаваў.
Што мне цяпер забывацца або напiцца,
Цынкавы крыж адно псуе жывы далягляд,
Толькi напэўна каханне у сабе не забiць мне,
Пэўна дарога адна пралягла – назад.
Што ж, пражыву яшчэ крышачку, восенню пройдзе
Усiмi забыты прапойца, нязнаны паэт,
Каб падначалены раптам сляпой свабодзе
Цiха пакiнуць на лесвiцы свой санет.
Я не чакаю, што ты яго раптам знойдзеш,
Я не чакаю i нават не веру зусiм,
Што засумуеш над iм, як хвiлiна пройдзе
У ноч, калi я астыў…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зноў пралягла дарога мая да храму - Васіль Гардзіёнак