Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сею я, дажыная праклён



Сею я, дажыная праклён,
Як аповедам душу параніць:
Ты казала пра шчасце і плён,
Пра нязбытную радасць і памяць.
І не стала халоднай зімой…
І сканалі ўсе словы і вершы.
Зеленя ачуняе вясной,
А тваю прыгажосць не вернеш.
І не вернеш тваё хараство,
Сколькі шклянак не пі з запою.
Ты здалела знайсці святло,
Я знайшоў толькі бездань бою.
А спакоя… нашто ён мне?
Гэты люты нясцерпна прыкры.
Як узоры снег на акне
Я надзею сваю не выткаў.
Адбалела як талы лёд
Ручаямі апошніх вёсен,
Толькі без парусоў і вёсел
Карабель пакідае порт…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сею я, дажыная праклён - Васіль Гардзіёнак