Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не пазірай на захад сонца з жалем

Не пазірай на захад сонца з жалем.
Вер: наша радасць нес не абміне.
Надыдзе ноч – сваё святло запалім:
лучынку, свечку, лямпачку ў акне.

І радасць будзе ад таго не меншай,
што, можа, хіба толькі праз гады
яна да нас загляне на агеньчык –
з тым, каб ужо застацца назаўжды.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не пазірай на захад сонца з жалем - Васіль Гадулька