Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Больніца

Калі доўга грукаць
галавою
аб бэтонную сьцяну,
бэтон зробіцца цёплым…
і да яго
можна будзе прытуліць
сваю шчаку
падобную да марской зоркі-мэдузы
адчуць
як зазямляецца
празь цела памяць
і дачакацца імгненьня
калі твае вочы
ператворацца ў неваляшак
а стракаты сусьвет
падасца глыбокай дзіркаю
ў мыйніцы

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Больніца - Вальжына Морт