Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Першыя крокі

Першыя крокі і першыя словы-
Кожнаму гэта, напэўна, знаема.
Першы таварыш-дружбак назаўседы
Помніць, гарэза, маленства прыгоды.

Першая восень і першае свята,
У школу вядуць нас матуля ці тата.
Першы настаўнік і першая парта.
Божа, чаму я такі быў упарты?

Першая двойка і першыя слезы,
Сэрца мае ахіналі марозы,
І ўпершыню пакахаў патаемна,
Быццам у казцы, саму каралеўну.

І пацалунак таксама мой першы,
Словы прызнання і першыя вершы.
І не хачу я другога нічога.
Кліча мяне толькі першым дарога.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Першыя крокі - Валянціна Владава
«