Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Краіна Белая ў белым

Пануе моцная завея,
Пайшлі ў скокі віхуры.
Хоць дзіўнаватая падзея,
Бо сакавік ужо на двары.

Як да вяселля маладая
Шукае самы лепшы строй –
Празрысты вэлюм выбірае
І адкідае – не, ня той!

Перад люстэркам яна танчыць,
Хвальбоны-хмары развяла.
Такой шчаслівай сябе бачыць,
Якой ніколі не была!

Яе малітва і надзея
Ляцяць да самай Вышыні:
Не шкадавала каб завея
Уратавальнай Чысціні.

І раптам – усё: вятры прыціхлі,
Прабіўся сонечны прамень –
У ім апошнія сняжынкі
Каштоўна аздабляюць дзень.

Нібы музыка дзесь нясмела
На старадаўні лад гудзе…
Краіна Белая ў белым
Шляхетна пад вянец ідзе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Краіна Белая ў белым - Валянціна Рашэтнік