Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У МУЗЕІ СУЧАСНАСЦІ



Калісьці гонар ратавалі шпагай.
Змяніў арыентацыю народ:
Да дасканаласці згубіў ён цягу –
На п’едэстал узведзены даход.

Красуе ў рамах і падман і подласць,
Партрэты злодзеяў, хабарнікаў, мянялаў…
Аддадзена ў запаснік годнасць,
А ганарлівасцю запаланілі залы..



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У МУЗЕІ СУЧАСНАСЦІ - Валянціна Осіпава