Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сьвятая Планета

Я ведаю – ў Сусвеце,
Недзе,
Сярод пустэльнай
халадэчы
плыве
жывая і сьвятая
планета.

Кружляе вакол
Зоркі Сьветлай…

І тут нічога больш не скажаш…
планета тая – яна наша…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сьвятая Планета - Валянціна Баранава