Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Перавядзі мяне праз Майдан

Шчапіліся ў жорсткай сутычцы два Звера:
Заходні Звер і Расея.
Хрыпелі і рвалі адно аднога
На ўкраінскіх стэпах шырокіх.

І раздушылі нямала народа,
Амбіцыям на выгоду…

…А што ім? Яны атрасуцца і ўстануць,
І папаўзуць па бярлогах…
І што ім да тых, хто ляжыць на Майдане,
Што трапілі ім на дарогах…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Перавядзі мяне праз Майдан - Валянціна Баранава
«