Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Малой сястрычцы



Пакуль, сястрычка, падрасцеш
І шлях пратопчаш свой жыццёвы, –
На памяць вывуч гэты верш,
Які складаю шчырым словам

Не зразумееш мо мяне –
Пішу табе яго навыраст,
Я знаю: гэты дзень міне,
З якога верш сягоння вырас.

Магчыма, толькі ён адзін
І астанецца жыць на памяць,
Як рэха дальняе гадзін,
Што сэрца мне гнятуць і раняць.

Тады, сястрычка, ўспамяні
Усіх, хто з бою не вярнуўся,
Каб намі высненыя дні
Зноў паплылі над Беларуссю.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Малой сястрычцы - Валянцін Таўлай