Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Над Белай Руссю

Над Белай Руссю –
белы бусел
Над Белай Руссю –
Белы бусел
З даверам выпрастаў крыло.
А гэта значыць,
Белай Русі
Прасцяг ашчодраны святлом.
Над Белай Руссю –
Белы бусел
Ладуе спраўнае гняздо.
А гэта значыць,
Белай Русі
Жыць, нібы поўны песень дом.
Над Белай Руссю –
Белы бусел
Галубіць прагных птушанят.
А гэта значыць,
Белай Русі
Не ведаць чорных бур і страт.
Над Белай Руссю –
Белы бусел
З бусліхай ў вышыні нябёс.
А гэта значыць,
Белай Русі
Наканаваны шчасны лёс.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Над Белай Руссю - Валянцін Лукша