Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Размова з маці



…А матуля у хаце запаліць святло –
Вечаровую скруху усцешна развее.
І ад шчырай размовы за белым сталом
На душы і на сэрцы маім пасвятлее.
Водар матчыных слоў – мілагучных, жывых –
У сябе неспатольна, нястрымна ўдыхаю.
Працінае мяне яе кожны уздых,
Кожны позірк яе я лаўлю-пераймаю.
І ў хвіліну такую зноў прагну спазнаць
Існасць вечную, што у вачах задумёных…
Мне б у сэрцы сваім зберагчы-захаваць
Той матулін напеў – дарагі, несканчоны…
Зорны россып расквеціў нябёс далячынь,
Змесяцовіўся вечар барвова-ружовы…
Будуць доўга гучаць у святлянай начы
І мяне закалыхваць матуліны словы.
…………………………………………………….
…А матуля у хаце запаліць святло…



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Размова з маці - Валеры Максімовіч