Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Струны душы

Днём ці дурманяць нябесныя чары,
Ці цёмнай ночкай не хочацца спаць,
Струны душы, быццам струны гітары,
Распачынаюць ціхутка гучаць.

То зазвіняць у хлапечым запале
І заліхвацкі акорд выдаюць,
То сэрца ў полымі роспачы спаляць,
Бы па-цыганску, тужліва пяюць.

То заструменяцца мудрасцю Ўсходу,
Шчыра нясуць яе ў кожны пакой,
То, атрымаць каб Святло і Свабоду,
Рвуцца палоннаю птушкай-страфой.

То завуркочуць пра сонейка захад,
Раптам расплачуцца разам з дажджом,
То, як набатам, патрапяць у нават
Самы аддалены “водшыбны” дом.

Смейся, душа, і з жыцця, і са смерці.
Цяжка смяяцца – па-ўдоўю рыдай,
Вый, бы мяцеліца строямі верціць,
Ды зачахлёная не замаўкай.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Струны душы - Валера Мацулевіч
«