Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ліпеньскі вечар

Яшчэ ў дрымоце дзённай совы,
Раса не легла на лугі,
А ён папругай тумановай
Падперазаў ужо стагі.
Як “заўтра” захадам пацешыў,
Чапляў хусцінку між кустоў,
Той, самай любай, прыгажэйшай
На зайздрасць не адных сватоў.

…Падслухаў шэпты улюбёных;
Калі ж згусціўся болей змрок, –
Палашчыў вершаліну клёну, –
І к ночы на спатканне ўцёк.

1967 год

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ліпеньскі вечар - Вацлаў Хадасевіч