Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Яна ведае мовы і моду

Яна ведае мовы і моду,
мае цверды жыцьцёвы план,
і з усьмешкай ўкладае прыгоды
ў наш сур’ёзны лірычны раман.

Яна любіць тэкілу “Альмеку”
і кудлаціць мае валасы.
Мы ляцім наўздагон яе сьмеху
з разваротам праз дзьве паласы.

Яна можа ні чым не займацца –
проста плакаць, ці проста сьпяваць,
а ўвечары так затрымацца,
што я двойчы стамлюся чакаць…

Ды калі, нібы на фотаздымках,
загарнуўшыся ў мяккі плед,
яна сьцішыцца… У абдымках
мне падасцца – трымаю сьвет!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Яна ведае мовы і моду - Усевалад Сьцебурака