Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Арфа



Яна на арфе ў маладосьці грала…
У шапіку цяпер (каля вакзала)
Гандлюе цацкамі… Я самалёцік “ЯК”
Купляю і пытаюся: “Ну як
Жывеш?..”
(Яна): “Ды ўсяк бывала…
Перажыла…”

(Сям’я… І муж байбак
І п’яніца… І дзеці…)
– Колькі?
– Двое.

Ды нешта ў ёй скразное, незямное,
Як арфы гук!..
– Ты знакаміты стаў…
Я не чакала…
– Сам я не чакаў…
Шыкоўна выглядаеш…
– Што ты!.. Што ты!..

Па ўсёй размове…
Соль… До, рэ… Фа, мі…
Глядзім у неба. Бачым самалёты,
Хоць там ляцяць анёлы з арфамі.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Арфа - Уладзімір Някляеў