Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ненапісаныя вершы

Вы не далі зняверыцца ў жыцці.
Я так хацеў, каб вы былі са мною
Вялікай, неадольнаю сцяною,
Што нельга, смерць мінуўшы, перайсці.

Я вашыя вяршыні не чытаў,
За вашы мне не сорамна вяршыні,
Як небу за высокі колер сіні,
Якога аніхто не патаптаў.

А мукі вашы я не разумеў,
Пакуль ад вас не дачакаўся болю,
Вы ціхенька прасіліся на волю,
А я на волю адпускаць не ўмеў.

Тады злятала сіла вашых мук
З вяршынь балючых гутарыць з душою
Гарачай, ціхай… – не дай Бог скупою…
О, як баяўся я тады уласных рук:

Няўжо пачнуць бяздарнасцю крышыць
I мукі тыя, і той боль паднебны?..
Мне верш, што ненапісаны, патрэбны,
Каб веру ў сябе не патушыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ненапісаныя вершы - Уладзімір Марук