Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Зноў з табою згоды не знайшлі

Зноў з табою згоды не знайшлі,
Зноў між намі ростань і варожасць.
Як запозна мы заўжды варожым
Аб часах, якія адыйшлі.
Мне б ад слоў балючых уцячы,
Уцячы ад крыўдаў і мапылак,
Сэрца, пэўна, стук свой супыніла б
На тваім суцішаным плячы.
Мне б цябе, каханая, абняць,
Хай нас ціша зноўку запалоніць…
Хіба змог бы рукі я адняць
Ад тваіх працягнутых далоняў?

Верш Зноў з табою згоды не знайшлі - Уладзімір Марудаў