Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Кайданы, Койданава

Кайданы, Койданава, Хан Кайдан, –
Звычайны слоўнік беларускай мовы? –
У кожным слове першапачатковы
Існуе сэнс, які дастаўся нам
З вякоў мінулых. Дбайным чытачам
Паведаюць ня толькі пра аковы
З былых часоў з’явіўшыеся словы,
Бо ў гуках іх ёсьць дань барацьбітам…

Здаралісь неспрыяльныя умовы,
Але заўжды акрэсьліваў аловак:
Не час, каб словы-зброя шлі ў нябыт!

У жыцці народу слова – першаснова,
І памятае вораг шматгаловы:
Пакуль ёсьць зброя – ёсьць і барацьбіт!

Верш Кайданы, Койданава