Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Правадыр з промнем

Цяжка, лёхка, ці не надта
будзе потым разумець,
мы гаворым і знянацку,
каб уплыву больш займець.

Хто не будзе мець улады,
той не ў стане і змяняць
падуладнае падманам
так жа лёхка, як міргаць.

Міргануў, і не паехаў
хоць налева, хоць куды.
Папярэджваў, каб не ведаў,
той хто ззаду, дзе прайсці.

Той, хто загадзя палезе, –
пачынаючы свой шлях,
можа доўга ехаць з меньшым,
не такім як ты, і я.

Але ты не будзеш ведаць,
дзе табе не будзе горш.
Я застаўся. Ён паехаў.
Потым ён праедзе зноў.

Тут прамая ёсць дарога.
Ды на ёй спрытнейшы босс.
Перахоплівае скроні.
Левых, правых…
Тым што ёсць.

Верш Правадыр з промнем - Уладзімір Кабердзін