Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Плошча Перамог



У маем горадзе ёсць храм
пад чыстым небам, або хмарным,
наперакор усім вятрам
стаіць ён цьвёрда, і гарачым.

Там ёсць пасылы гарадам,
дзе жыхары былі і будуць
такімі ж цьвёрдымі вятрам,
такімі ж любячымі ружы.

Паміж вянкоў лаўровых ён,
на скрыжаванні ў боку кожным,
як колам гумавым – бартом
гатовы збавіць ход пагрозам.

Але і той, хто закіпіць
у надта жудаснай любові,
той там жа выпарыцца ўвысь
на вечным полыме спакою.

Адная вежа са звяздой,
такой падобнай да каляднай,
з якой ішоў па хатах рой
вясёлых пчолак па прысмакі.

Нам не хапала перамог.
І мы ўзвялі ім адзін помнік.
Адзін на ўсіх, і хто чым мог.
І ён не сыйдзе, не пагоніць.

Ён не прэснак, каб з ім ісьці
далёка так, што і не знойдзеш.
На плошчы ён, як кол другім,
як круглы стол для перамоваў.



1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Плошча Перамог - Уладзімір Кабердзін