Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Меж небам з выкапнем

Блакітнае неба, і бруд на зямлі.
Ня ўсё адгарнулі з яе ручайкі.
Ня ўсё расплылося па іншым краям,
ніжэй па іх плыні, і ў той акіян.

Прыдонныя фарбы і пахі паўсюль.
Такі веснавы ранні выгляд пілюль,
якія ў восень, і ў зіму былі
ад неба з людзьмі на вось гэтай зямлі.

Нічога не зробіш. Было так заўжды.
У неба свой погляд на хворыя пні.
А гліна, стрымаўшы ваду ў зямлю,
не надта імкнецца пушчаць і траву.

Паверхня ня трэсне. Запашана шчэ.
Ды толькі шкада і на багну свае.
Шкада багавінню, і збожжу шкада.
А вось пустазеллю, плевелам – дарма.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Меж небам з выкапнем - Уладзімір Кабердзін