Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Медны купарос

Не набылося больш таго,
чаго яшчэ хапала ўчора.
Дадаць хацелася ў сваё,
каб страўнік зведаў што ёсць гора.-

Мець больш патрэбнага ў сабе,
без шанцаў збавіць абароты.
Хоць кол забіць палеткам дзе
сыйшлося клінам тое мора.

З мяне цячэ салёны пот.
Вылазіць мора на паверхню.
Плаціна з скуры добры плот,
але вада і соль без веры.

Не забароніш ім цячы,
не перашкодзіш пранікненню…
Пакуль не спаліш на агні,
або пад небам медзь у гены.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Медны купарос - Уладзімір Кабердзін