Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш КАБ ЯШЧЭ…б

З кожным тыднем усё болей
Мы ўпэўненыя ў тым,
Што калі б не тата долі,
Не ўзрасло б і тых раслін.

Так! Была б паўсюль пустыня,
І нічога б не расло.
Разваліліся б краіны.
Нашай першай не было б.

Дзякуй богу! Нарадзіла
Наша бедная зямля
Урэшце рэшт такога сына!..
Выбачайце, – праайца.

Ён адзіны ўсіх ратуе.
Ён і там, і тут! Паўсюль!
Беларусаў не згвалтуюць!
Ёсць каму даваць пілюль.

З нашым татай непазбежна
Цуд убачыць свет увесь,
Як у полі чыстым з вежы
бачуць схроны ў лесе дзесць.

Толькі нешта вось турбуе,-
Больш няма? Ці не чуваць?
Ёсць яшчэ ў краіне людзі?
Каб яшчэ хто быў, каб даць!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш КАБ ЯШЧЭ…б - Уладзімір Кабердзін