Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Рыцар

Я і не спадзяваўся што мары
Могуць здзейсніцца, ды вось узнік
З апушчоным забралам на твары
Збройны рыцар на белым кані.
Прыток сілаў адчуўшы імгненна,
Паглядзеўшы яму ўздагон,
Падняўся са схілёных каленаў,
Быццам скончыўся цяжкі палон.

Збройны рыцар на бнелым кані!
Уратуй ад няўзгод ды бяды.
Каб насталі і сьветлыя дні,
Каб свабода прыйшла назаўжды!

Неяк лёгка адразу на сэрцы,
Калі бачыш, як скача ён,
Непадуладны ні часу ні сьмерці.
Колькі год ужо, колькі дзён?!
І ад меча з буланай сталі,
Што ўзьняў змагар да гары,
Крыжакі яшчэ ўцякалі
Ды маскоўскія ваяры.

Збройны рыцар на бнелым кані!
Уратуй ад няўзгод ды бяды.
Каб насталі і сьветлыя дні,
Каб свабода прыйшла назаўжды!

Мы пракоўзалі на каленах,
Галаву ўзьняць баючыся,
Але тым, хто ідзе на змену,
Збройны рыцар укажа выйсьце.
І ўжо падраслі малыя –
Падаруем ім нашу памяць.
Хай дарослых шляхі крывыя
Не паўтораць, свой род не ганьбяць!

Збройны рыцар на бнелым кані!
Уратуй ад няўзгод ды бяды.
Каб насталі і сьветлыя дні,
Каб свабода прыйшла назаўжды!

Верш Рыцар