Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Налівай!

На Чучанскую гару, ці пазней. Ці рана
Павязуць, калі памру, у труне драўлянай.
А пакуль яшчэ жыцця рухаюцца стрэлкі.
Сёння за яго працяг вып’емо гарэлкі.
Вып’емо ды запяем пра жыцьцё ды долю.
Як тут біліся дзяды нашыя за волю.
Ці пра зорку, што да раніцы на шляху свяціла,
Ці пра дзеўку, што ў гулянцы любага згубіла.
Як пажар душы гасіў, ледзьве не загінуў,
Ці пра Яся, што касіў ў полі канюшыну.
Ці пра тое, што жывеш, пакуль сэрца б’ецца.
Дык чаго ж ты не пяеш? Нешта не пяецца.
Ці гарэлка, ці каньяк – кожнаму пароўну.
Штог цвярозаму не так, п’янаму – усё роўна.
Налівай, а як нап’юся, дык пайду дахаты.
Ужо як-небудзь дабяруся, дый без памагатых.

***

Налівай, і нам не будзе сорамна…
Налівай, бо трэба неяк жыць.
Налівай, ккаб усім было па-роўну.
Налівай, рука шчэ не дрыжыць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Налівай! - Уладзімір Гуткоўскі