Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове


Верш Ліст да вязьня

Я ўжо лічыў, час скончыўся пракляты:
Растаяў, згінуў, назаўжды ўцёк.
Ды не бандыта інулі за краты –
Шаснаццацігадовае дзіцё.
За тое адарвалі ад матулі,
Што мілы для яяго радны абсяг.
За тое, што ўсім нам няўтульна,
Як бачым тут камуністычны сьцяг.
З даўніны ўсплываюць успаміны
Аб тым, як не давалі спаць начамі,
Пра тое, як тады ледзь не загінуў,
Усё так і стаіць перад вачамі.
На допыце, немалады ўжо следчы,
Дастаў каннфіскаваныя паперы,
Сказаў, што заораз тут мяне скалечаць,
Калі не перайду да іх у веру.
Як натуральна, нам не па дарозе,
Дык вырвацца наволю было цяжка,
Ад болю распластаўся па падлозе,
А потым мыў яе сваёй цяльняшкай.
Ужо ведаў, што ахова добра цэліць,
Узброена нажом ды аўтаматам.
Пабегчы – дык, напэўна, і застрэляць.
Наблізісься – яшчэ зарэжуць, каты.
Хай розны наш узрост – падобны лёсы.
У цішыні адседзецца не здолеем.
Таму гэты хлапчук сьветлавалосы
Чагосьці закрануў у душы да болю.
Дык не здавайся і трымайся прама.
Застанься тым, кім маці нарадзіла,
Каб не ступіць нагой у тую яму,
Ў якую заганяюць нас з Радімай!

( “Наша Ніва” 5 (102) 2 сакавіка 1998)

Верш Ліст да вязьня