Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Рэха афгана

РЭХА АФГАНА

Руплівыя пчолкі над ліпавым зборам
Вітае іх раніцай сквер малады
Каменная глыба страчае дакорам
У ей рэха афгана і смерці сляды
Халоднасць граніту уквечваем дольна
На шыльдачках ззяюць шэсць слауных імен
На твары бурштынкаю слезы міжвольна
Геройству рабят неуміручы паклон
А сквер малады за падзеямі сочыць
Над горалдам ліпавы водар плыве
Тут хлопцы шарэнгай нябачнаю крочаць
Яны не пакінуць слядоу на траве
У пачуццях каханым ужо не прызнацца
Хоць у сквер кожны вечар прыходзяць яны
Вам хлопцы навечна прыблізна па дваццаць
Аб гэтым жалобна гамоняць званы

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Рэха афгана - Уладзімір Гайдук